Працягваецца галадоўка пратэсту маладафронтаўцаў
15 июня 2006 г.Реклама
Васемнаццаць дзён доўжыцца галадоўка актывістаў моладзевых дэмакратычных рухаў. Цяпер галадаюць 10 чалавек. Па просьбе кіраўніцтва "Маладога фронту” 13 чалавек спынілі галадоўку. На прыватнай менскай кватэры знаходзяцца 8 удзельнікаў акцыі пратэсту. Галадоўнікі выглядаюць стомленымі, скардзяцца на галавакружэнне і галаўны боль, але яны не плануюць спыняць акцыю.