1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Працэс супраць Беларускага Хельсінскага камітэту прыпынілі

28 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8gym

Працэс супраць Беларускага Хельсінскага камітэту прыпынілі. Такое рашэнне прыняў суддзя Вышэйшага суду Мікалай Бабкоў, які разглядае заск Міністэрства юстыцыі да праваабарончай арганізацыі. Працэс адновіцца пасля таго, як у Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі будзе разгледжаная скарга БХК на рашэнне, якім летась праваабаронцаў абавязалі сплаціць больш за 80 тысячаў даляраў падаткаў і штрафных санкцыяў. Нагадайма, што судовыя спрэчкі вакол таго, ці мусіць БХК плаціць падаткі з міжнароднай тэхнічнай дапамогі, цягнуцца каля двух гадоў. З той прычыны, што Беларускі Хельсінскі камітэт адмаўляецца плаціць грошы, Мінюст патрабуе прыпыніць дзейнасць самай вядомай праваабарончай арганізацыі краіны.