1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Пракуратура не плануе аднаўляць справу па забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай

https://p.dw.com/p/7kL0

Затрыманне і арышт Антона Філімонава не мае дачынення да справы па забойству яго маці – журналісткі Веранікі Чаркасавай. Пра гэта заявіў “Інтэрфаксу” намеснік пракурора Мінску Мікалай Старавойтаў. Паводле яго словаў, Філімонаў затрыманы па падазрэнні ў фальшываманетніцтве. Таксама Старавойтаў абверг інфармацыю пра тое, што найбліжэйшым часам пракуратура мае намер аднавіць расследаванне крымінальнае справы па факце забойства Веранікі Чаркасавай. “Гэта адбудзецца, калі будзе ўстаноўленая асоба, што падазраецца ў злачынстве”, - адзначыў намеснік сталічнага пракурора.