Пракуратура Беларусі шукае забойцаў незалежных журналістаў
17 февраля 2006 г.Реклама
Пракуратура, "хутчэй за ўсё, яшчэ раз пераправерыць" довады брата журналіста “Народнай волі” Васіля Гроднікава - Мікалая Гроднева, які сумняецца, што яго брат памер негвалтоўна. Пра гэта заявіў на паседжанні калегіі Пракуратуры Рэспублікі Беларусь намеснік Генеральнага пракурора Віктар Прус. Паводле Пруса, яго таксама непакоіць тое, што забойцы журналісткі незалежнай гаазеты “Салідарнасць” Веранікі Чаркасавай дагэтуль не прыцягнутыя да адказнасці. Аднак ён катэгарычна адмаўляе сувязь паміж гэтай справай і затрыманнем яе сына Антона Філімонава і заяўляе, што "ўмешвацца ў ход расследавання, аказваць ціск на следства нікому не дазваляецца".