Пракуратура Беларусі працягвае вышук Змітра Завадскага
30 мая 2006 г.Реклама
Рэспубліканская пракуратура Беларусі працягвае вышук зніклага без вестак тэлеаператара, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Змітра Завадскага. Пра гэта сказаў сёння на прэсавай канферэнцыі ў Мінску генеральны пракурор Пётр МІклашэвіч. Нагадайма, што Зміцер Завадскі знік без вестак 7 ліпеня 2000 году ў раёне аэрапорту «Мінск-2», куды ён паехаў сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Вярхоўны суд Беларусі прызнаў вынаватымі ў выкраданні Завадскага двух былых супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Алмаз», якія былі асуджаныя да пажыццёвага зняволення. Крымінальная справа неаднаразова прыпынялася па прычыне ненаходжання выкрадзенай асобы, але потым аднаўлялася.