1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

24 сентября 2010 г.

Беларускія праваабаронцы ў Бруселі прэзентавалі кампанію за свабодныя выбары, актывісты зладзілі акцыю супраць артыкула 193.1 КК, цягам тыдня міліцыя затрымлівала ўдзельнікаў акцыяў у абарону касцёла Святога Язэпа.

https://p.dw.com/p/PLnb
На столе лежит судейский молоток - один из символов правосудия
Фото: picture-alliance/ dpa

Кіраўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў у Брусэлі прэзентавалі прадстаўнікам Еўрапейскага Звязу кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Каля Міністэрства замежных справаў Беларусі адбыўся перформанс за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі альбо фонду. Цягам гэтага тыдня супрацоўнікі праваахоўных органаў з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы затрымлівалі ўдзельнікаў акцыяў у абарону касцёла Святога Язэпа ў цэнтры Мінску.

Праваабаронцы ў Бруселі

Валентин Стефанович и Алесь Беляцкий
Кіраўнік цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і яго намеснік Валянцін Стэфановіч (зправа налева)Фото: Bymedia

Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак, кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і яго намеснік Валянцін Стэфановіч падчас візіту ў Брусель, які адбываўся 20-22 верасня, на сустрэчах з прадстаўнікамі Еўрапейскага Звязу азнаёмілі іх з праграмай незалежнага назірання падчас кампаніі выбараў прэзідэнта Беларусі.

Па словах Алеся Бяляцкага, 20 верасня адбылася сустрэча беларускіх праваабаронцаў з прадстаўніком Вярхоўнага камісара Еўразвязу па пытаннях правоў чалавека Рыінай Кіонка, з рэпрэзентантамі Еўрапейскае Камісіі, што займаюцца беларускімі пытаннямі. Цягам візіту таксама прайшлі сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў Бельгіі, да таго ж беларускія праваабаронцы мелі гутаркі з прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацыяў у Еўрапейскім парламенце.

Беларусам задаваліся пытанні, датычныя агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі, зменаў выбарчага заканадаўства, знешняга і ўнутранага назірання, а таксама грамадзянскай ініцыятывы "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апроч таго удзельнікі беларускай дэлегацыі распавялі пра сітуацыю з прымяненнем у краіне смяротнага пакарання. Цікавілі еўрапейцаў і абставіны вакол расследавання загадкавай гібелі апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна, якога знайшлі павешаным на ўласным лецішчы 3 верасня.

Перформанс каля МЗС

Прадстаўнікі арганізацыяў беларускага "трэцяга сектару" 22 верасня зладзілі перформанс каля будынку Міністэрства замежных справаў (МЗС) Беларусі ў цэнтры Мінску. Удзельнікі акцыі, пераапранутыя ў персанажы вядомага мультфільма "Шрэк", нагадалі супрацоўнікам МЗС, што "абяляць аўтарытарны рэжым на міжнароднай арэне – гэта марная і няўдзячная справа". Мерапрыемства адбылося ў межах кампаніі "Стоп 193.1!"

Сжатый кулак и рука с двумя поднятыми пальцами, изображающими символ победы
Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыіФото: Manja Myschkowez

Гэты перформанс стаў адказам на невыкананне ўладамі абяцанняў разгледзець пытанне аб адмене ганебнага артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі альбо фонду і ахвярамі якога сталі дзясяткі дэмакратычных актывістаў.

Па словах удзельніцы акцыі Алёны Валынец, за апошні год чальцы грамадзянскай супольнасці шматкроць чулі абяцанні з боку чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі, ад дэпутатаў ніжняй палаты Нацыянальнага сходу аб скасаванні крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аднак днямі прадстаўнікі беларускага знешнепалітычнага ведамства з трыбуны ААН заявілі, што ніякіх захадаў па дэкрыміналізацыі грамадскай актыўнасці не плануецца.

Акцыя перад беларускім МЗС адбылася напярэдадні 15-й сесіі Рады па правах чалавека ААН, якая распачалася 23 верасня і пад час якой мае быць зацверджаны канчатковы дакумент з ацэнкаю становішча з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Затрыманні за абарону храма

Некалькі апошніх вечароў супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалівалі ўдзельнікаў мірных акцыяў, пад час якіх актывісты беларускага дэмакратычнага руху патрабавалі ад мінскіх уладаў вярнуць вернікам касцёл Святога Язэпа, што знаходзіцца на Пляцы Волі ў цэнтры беларускай сталіцы і ў якім зараз месціцца архіў.

У пабудовах былога кляштару побач з храмам гарадскія ўлады плануюць стварыць гатэль з забаўляльнымі ўстановамі, што вернікі лічаць здзекам з хрысціянскай святыні. Падчас акцыяў міліцыянты па некалькі разоў затрымлівалі актывістаў Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД), "Маладога фронту", "Моладзі БНФ" ды іншых дэмакратычных структураў, прычым, у дачыненні да затрыманых мелі месца гвалтоўныя дзеянні з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Асуджэнне гвалту

Силовики в штатском оттаскивают Павла Северинца в сторону
Павел Севярынец разам з іншымі вернікамі абаранялі касцёлФото: Bymedia

Падчас прэс-канферэнцыі 22 верасня сустаршыні БХД Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалай Статкевіч і лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч асудзілі дзеянні сілавых структураў у дачыненні да ўдзельнікаў згаданых акцыяў. Па словах Мікалая Статкевіча, у Беларусі пачалі ўзмацняцца рэпрэсіі.

Гэта, як падкрэсліў палітык, ужо традыцыйная з’ява напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, і закранаюць гэтыя рэпрэсіі не толькі абаронцаў касцёла Святога Язэпа. "За апошнія тры тыдні з пятнаццаці сябраў Выканаўчага бюро "Народнай грамады" тры згубілі працу пасля ціску на кіраўніцтва прыватных фірмаў, дзе яны працавалі, з боку КДБ", - паведаміў Статкевіч.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі абвесцілі пра пачатак падрыхтоўкі да масавай акцыі, якая запланавана на 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску. У гэты дзень стануць вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Апроч таго, 24 лістапада споўніцца 14 гадоў з дня канстытуцыйнага рэферэндума, у выніку якога дзейны кіраўнік дзяржавы атрымаў неабмежаваныя ўладныя паўнамоцтвы і пасля якога быў зліквідаваны Вярхоўны Савет.

Аўтар: Артур Смірноў, Вільня
Рэдактар: Вікторыя Заранка