1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

28 мая 2010 г.

Спецслужбы гвалтоўна разагналі мірную акцыю дэмакратычнай моладзі, грамадзянін Бельгіі падаў скаргу на дзеянні беларускіх міліцыянтаў, чыноўнікі забаранілі праваабаронцам сход на Міжнародны дзень абароны дзяцей.

https://p.dw.com/p/NcJb
На столе лежит молоток судьи - один из символов правосудия
Фото: picture-alliance/ dpa

Супрацоўнікі праваахоўных органаў выкарысталі фізічную сілу супраць моладзевых актывістаў, якія хацелі правесці роварны прабег да ўгодкаў смерці славутага беларускага паэта, грамадзянін Бельгіі падаў у суд скаргу на незаконныя дзеянні беларускіх міліцыянтаў, гомельскія чыноўнікі адмовілі мясцовым праваабаронцам у праве правесці сход грамадзянаў, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Затрыманне з пераломам ключыцы

Активисты организации "Моладзь БНФ"
Актывісты арганізацыі "Моладзь БНФ"Фото: DW

Супрацоўнікі праваахоўных органаў з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы прадухілілі правядзенне мірнай акцыі, прысвечанай угодкам смерці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. 27 траўня ў Мінску актывісты арганізацыі "Моладзь БНФ" планавалі правесці праезд на роварах ад стэлы "Мінск – горад-герой" па адмысловай роварнай сцежцы да помніка Максіма Багдановіча і музея славутага літаратара.

Яшчэ на пад’ездзе да стэлы маладзёнаў затрымалі каля дзесятка асобаў у цывільным. Пад час затрымання актывістаў моцна збілі, а адзін з іх – Зміцер Пармон – нават апынуўся ў 6-й сталічнай лякарні з пераламанай ключыцаю. Сілавікі сканфіскавалі ў маладзёнаў гістарычны бел-чырвона-белы сцяг, майкі і налепкі з выявай Максіма Багдановіча, сімволіку "Моладзі БНФ".

Як адзначае кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэту Гары Паганяйла, такія дзеянні сілавых структураў ў Беларусі ўжо сталі тыповымі, аднак грамадзянам практычна немагчыма абараніць свае правы і абскардзіць такія дзеянні спецслужбаў. Па словах праваюаронцы, такія зверствы, якія чыняць спецслужбы, толькі характарызуюць уладу і рэжым, які ўсталяваны ў Беларусі.

Абараніцца немагчыма

Што тычыцца прававых інструментаў, каб неяк змагацца з прававым бязмежжам, то, як падкрэсліў юрыст, суды фактычна падлеглі пад выканаўчую ўладу, незалежных судоў няма і права не дзейнічае. "Мы таксама неаднаразова звярталіся ў адпаведныя структуры ў звязку з разгонам мірных дэманстрацыяў і неадэкватным выкарыстаннем сілы спецпадраздзяленнямі, але ніводнай крымінальнай справы заведзена так і не было, ніхто не быў пакараны", - адзначыў Гары Паганяйла.

Гарри Погоняйло
Як адзначае Гары Паганяйла, грамадзянам практычна немагчыма абскардзіць дзеянні спецслужбаўФото: photo.bymedia.net

Нягледзячы на гэта, пацярплыя ад дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў актывісты ўсё ж вырашылі звярнуца ў адпаведныя дзяржаўныя структуры са скаргаю на дзеянні асобаў у цывільным.

Скарга бельгійца

Грамадзянін Бельгіі Адрыен Бодуэн 27 траўня накіраваў у суд Маскоўскага раёну беларускае сталіцы скаргу на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў раённага ўпраўлення ўнутраных справаў. 17 траўня Адрыена разам з іншымі маладымі людзьмі беспадстаўна затрымалі, калі яны прыйшлі на прагляд фільму ў памяшканне "Гістарычнай майстэрні", якая з’яўляецца філіяй Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Яханэса Рау. Прагляд меўся адбыцца ў межах паседжання Беспартшколы на тэму "Грамадзянская вайна ў Іспаніі і камуны Арагон".

Маладзён выказвае абурэнне дзеяннямі міліцыянтаў і ў сваёй скарзе паведамляе пра грубае парушэнне сваіх правоў. Па словах бельгійца, на патрабаванні прысутных прадставіцца і патлумачыць падставу забароны прагляду фільма і затрымання міліцыянты не рэагавалі. Пасля настойванняў праз некаторы толькі час адзін з міліцыянтаў адказаў таму маладому чалавеку, які запытваўся пра падставу, што ён нібыта падобны на злачынцу. Потым прысутных вывелі з памяшкання, дагледзелі на вуліцы іх рэчы і прымусілі выключыць ды схаваць мабільныя тэлефоны. Пры гэтым, па словах Адрыена Бодуэна, супрацоўнікі міліцыі пагражалі людзям расправай, выказваліся ў іх адрас грубай нецэнзурнай лаянкай, абражалі іх, на патрабаванні прадставіцца і патлумачыць прычыну такіх паводзінаў не рэагавалі.

У актавай зале РУУС у дастаўленых туды людзей адабралі пашпарты, некаторых, у тым ліку і самога бельгійца, выводзілі на размову да таго чаалвека, які кіраваў затрыманнем і так і не прадставіўся. Пасля гэтага Адрыена адвялі ў пакой, дзе без ягонай згоды ў яго ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі і знялі юнака на відэа. Каля 22 гадзінаў маладзёна адпусцілі без тлумачэнняў і прабачэнняў.

Демонстранты с большим флагом ЕС
Грамадзянін Бельгіі Адрыен Бодуэн высказаў абурэнне дзеяннямі міліцыянтаўФото: AP

У сваёй скарзе Адрыен Бодуэн просіць суд, сярод іншага, прызнаць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі, якія парушаюць яго правы і законныя інтарэсы, і абавязаць праваахоўнікаў прынесці яму публічнае прабачэнне. Копію скаргі Адрыен Бодуэн накіраваў таксама ў консульства Бельгіі ў Беларусі і ў амбасаду Бельгіі ў Маскве.

Адмова ў мірным сходзе

Улады адмовілі гомельскім праваабаронцам Леаніду Судаленку і Анатолю Паплаўнаму ў правядзенні мірнага сходу, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня. З меркавання гарадскіх чыноўнікаў, грамадскія актывісты не аплацілі паслугі міліцыі, медыцынскай і санітарнай службаў.

Як лічаць праваабаронцы, рашэнне гарвыканкаму, якім устаноўлены парадак правядзення мірных сходаў у Гомелі, у частцы вызначэння ў паўмільённым горадзе аднаго адзінага месца для іх правядзення і ўскладання абавязкаў па складанні дамоваў аб аплаце з органамі правапарадку, медыцынскай службай і прыбіраннем тэрыторыі, пярэчыць не толькі канстытуцыйным гарантыям на свабоду правядзення мірных сходаў, але і міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар:Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме