Польшча будзе дапамагаць беларускім дэмакратычным сілам
14 июля 2006 г.Реклама
Усе фракцыі польскага парламенту падтрымалі прэзідэнцкі праект закону аб стварэнні Фонду падтрымкі дэмакратыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Фонд будзе фінансаваць «увядзенне дэмакратычных прынцыпаў і ідэяў грамадзянскай супольнасці, дапамагаць грамадскім арганізацыям, у прыватнасці, моладзевым. Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Польшчы Леха Канчынскага Эльжбэта Якуб'як у часе выступу ў парламенце падкрэсліла, што калісьці дэмакратычны свет дапамагаў палякам, а цяпер прыспеў час палякам «умацоўваць дэмакратыю ва Украіне і ствараць яе ў Беларусі».