1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Польскага карэспандэнта не пусцілі ў Беларусь

20 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/80yw

Карэспандэнта польскай "Gazety Wyborczej" Вацлава Радзівіновіча не ўпусцілі ў Беларусь. Супрацоўнікі беларускай памежнай службы паведамілі яму, што ён знаходзіцца ў ліку асобаў, якія не маюць права ўязджаць на тэрыторыю краіны. Радзівіновіч мае гадавую візу і акрэдытацыю беларускага МЗС, тэрмін дзеяння якой скончыцца толькі ў канцы красавіка, - паведаміла польскае інфармацыйнае агенцтва PAP. Журналіст ехаў цягніком з Кузніцы Беластоцкай у Гродна. На мяжы ў яго забралі пашпарт, а на вакзале ў Гродна кіраўнік змены памежнікаў заявіў, што не ўпусціць яго ў Беларусь. Па тлумачэнні ён параіў звяртацца да беларускіх консульскіх уладаў у Варшаве альбо Беластоку. Беларускі консул у Беластоку, да якога датэлефанаваўся В. Радзівіновіч, паведаміў, што нічога не ведае пра гэтую справу, і выказаў пажаданне ў яе не ўмешвацца. Журналіста пасадзілі на той самы цягнік, які вяртаўся ў Беласток, і заявілі, што, калі ён не падпарадкуецца, то яго прымусяць сілай.