ПАРЕ мае намер разгледзіць беларускае пытанне на паседжанні ў Маскве
27 мая 2006 г.Реклама
Старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн паведаміў пра намер арганізацыі разгледзіць беларускае пытанне на выязным паседжанні сталай камісіі Асамблеі 29 траўня ў Маскве. Падкрэсліўшы крытычную пазіцыю Парламенцкай Асамблеі да некаторых аспектаў дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, ван дэр Ліндэн яшчэ раз нагадаў пра неабходнасць захоўвання правоў чалавека ў Беларусі і патрабаваў вызваліць з-пад арышту апазіцыйных палітычных дзеячоў. Пры гэтым галава ПАРЕ падкрэсліў вялікую значнасць Расіі ў пошуку шляхоў паляпшення сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з яе старшыняваннем у камітэце міністраў Рады Еўропы.