1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Паліна Смолава будзе прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні-2006" у Афінах

28 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/83Bk

Паліна Смолава будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2006" у Афінах. Такое рашэнне прыняла журы нацыянальнага конкурсу "Дарога на "Еўрабачанне". Па выніках другога тура тэлегледачы ў якасці асноўных прэтэндэнтаў выбралі Паліну Смолаву, Алену Грышанаву з гуртом "Цягні-штурхай" і гурт "Лявоны". Перамога дасталася Смолавай, якая дарэчы ў мінулым годзе атрымала гран-пры конкурса маладых выканаўцаў "Вiцебск-2005", якi праходзiў у рамках фестывалю "Славянскi базар". У Афінах Паліна Смолава мае намер выканаць песню "Мама", але, магчыма, адмовіцца ад яе, "калі з'явіцца нешта лепшае". Конкурс "Еўрабачанне-2006" пройдзе 18-20 мая. Нагадайма, летась прадстаўніца Беларусі Анжаліка Агурбаш не прайшла ў фінал гэтага спаборніцтва.