1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Пазьняк патрабуе ад уладаў гарантыяў

https://p.dw.com/p/7iVI

Лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі Зянон Пазьняк, ініцыятыўная група якога пачынае збор подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам на прэзідэнта, гатовы вярнуцца ў Беларусь. Раней у інтэрв’ю “Народнай волі” сам Пазьняк казаў, што вернецца ў выпадку рэгістрацыі яго кандыдатам на прэзідэнта для вядзення выбарчае кампаніі. Але цяпер аднадумцы Пазьняка выставілі новыя ўмовы. Яны жадаюць, каб улады гарантавалі яму недатыкальнасць. Нагадайма, што Зянон Пазьняк з’ехаў з Беларусі дзевяць гадоў таму. Яго паплечнікі сцвярджаюць, што ў пракуратуры Беларусі дагэтуль знаходзіцца прыпыненая крымінальная справа, заведзеная за дзве публікацыі ў газетах “Свабода” і “Пагоня”. Таму аднапартыйцы Пазьняка лічаць, што для вяртання іх лідэра “няма ўмоваў” і патрабуюць дадатковых гарантыяў бяспекі.