1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

На тэрыторыі Літвы забаранілі беларускае ТВ

https://p.dw.com/p/8B8V

Урад Літвы забараніў усім дзяржаўным і прыватным тэлекампаніям рэспублікі рэтрансляваць праграмы беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў. Сёння было абвешчанае адпаведнае рашэнне Камісіі тэлерадыё Літвы. Рашэнне было прынятае з увагі на ранейшую рэзалюцыю літоўскага парламенту адносна выбараў у Беларусі, якія прызнаныя несапраўднымі. У гэтай рэзалюцыі Сойму ўлада Беларусі названая “дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі”. У ёй выказваецца рэзкае асуджэнне “рэпрэсій супраць апазіцыі”. У рашэнні Камісіі таксама адзначаецца, што беларускія дзяржаўныя тэлеканалы распаўсюджваюць дэзінфармацыю.