1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

На тры дні спрашчаецца працэдура перасячэння беларуска-літоўскае мяжы

https://p.dw.com/p/7jl7

Па дамоўленасцi міністэрстваў замежных справаў Беларусi i Лiтвы з 6-га да 8-га студзеня на кантрольна-прапускных пунктах Кемелiшкi (Беларусь) – Прыенай (Лiтва), Пяцюлеўцы – Ракай i Пiцкуны –Нарвелiшкес будзе ажыццяўляцца спрошчаная працэдура перасячэння мяжы для жыхароў прымежных раёнаў. Гэта будзе зроблена для тых грамадзянаў, якiя не вязуць тавары i маюць неабходныя дарожныя дакументы.