1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

На сесію гарадскога Савету дэпутатаў Віцебску не пусцілі выбарнікаў

21 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8eoX

Сёння раніцою на 16-ю сесію гарадскога Савету дэпутатаў Віцебску не пусцілі выбарнікаў – журналіста недзяржаўнай газеты “Віцебскі кур’ер” і прадстаўніка Віцебскага аддзялення Беларускага Хельсінскага камітэту Паўла Левінава. Абарону супраць нязваных гасцей на вахце будынку гарвыканкаму трымалі пяцёра прадстаўнікоў правапарадку на чале з намеснікам ачольніка Кастрычніцкага РАУС Аляксеем Шаховічам. Старшыня гарадскога Савету дэпутатаў Генадзь Грыцкевіч заявіў па тэлефоне, што “Кур’ер”, на яго думку, падае скажоную інфармацыю, якая ідзе ў разрэз з той, што паступае ад дзяржаўных СМІ. Таму дзверы гарсавету для журналістаў “Кур’ера” зачыненыя. На пытанне, чаму на сесію не пусцілі Паўла Левінава як выбарніка, адказаць не змог ніхто, нават намеснік ачольніка аддзелу ідэалогіі Віцебскага гарвыканкаму Андрэй Бурдо. Аказалася, ён нават не ведае, хто складае спісы запрошаных. Тым не менш, напярэдадні ў прыёмнай Генадзя Грыцкевіча сказалі, што гэтым пытаннем займаецца аддзел ідэалогіі. Міліцыя свае дзеянні каментаваць адмовілася.