1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Навошта патрэбна «Навейшая гісторыя»?

Напярэдаднi выбараў прэзiдэнта iдэялагiчны аддзел Гроднескага гарвыканкаму арганiзуе абавязковы калектыўны прагляд 12-серыйнага дакументальна фільму «Навейшая гісторыя»

https://p.dw.com/p/7z11
Фото: Picture-Alliance/dpa - Report

12-серыйны дакументальны фільм «Навейшая гісторыя» быў прадэманстраваны напрыканцы мінулага года па Другому нацыянальнаму каналу беларускага тэлебачання. За стварэнне фільма канал АНТ быў узнагароджаны дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

“Навейшая гісторыя” адлюстроўвае погляд аўтараў праекту, Георгія Кісяля і Юрыя Казіяткі, на падзеі 13 апошніх гадоў – ад здабывання дзяржавай незалежнасці да нашых дзён. Тры творчыя групы здымалі фільм у 12 краінах. 70 адсоткаў фільма складаюць інтэрв”ю экспертаў. Аб падзеях апошніх гадоў разважаюць іхнія ўдзельнікі, сведкі, журналісты і палітыкі, якія прытрымліваюцца, часцей за ўсё, супрацьлеглых поглядаў.

Як паведамілі ў абласным унітарным прадпрыемствы “Кінавідэапракат”, па заяўках працоўных калектываў для паказу фільма “Навейшая гісторыя” можа быць арганізаваны выезд выдэаустаноўкі непасрэдна на прадпрыемствы. Да таго ж з 12 часткаў фільма можна на выбар паглядзець толькі некаторыя з іх. Аплачваць гэтыя калектыўныя прагляды прадпрыемствы будуць з уласных сродкаў. Такім чынам, згодна з рашэннем гарвыканкама, выконваецца не толькі ідэалагічная задача па выхаванню патрыятызму ў працоўных калектывах, але таксама будзе аказаная матэрыяльная дапамога “Кінавідэапракату”. Гэтая арганізацыя праводзіць зараз у кінатэатрах спецыяльныя тэматычныя паказы фільма “Герб і сцяг Беларусі”. Але асноўны даход атрымлівае ад дэманстрацыі фільмаў замежнай вытворчасці.

У Гродна з трохсотысячным насельніцтвам працуюць чатыры кінатэатры. Дырэктар кінатэатра “Космас” Таццяна Антанюк кажа, што ўжо атрыманыя заяўкі на калектыўны прагляд фільма АНТ “Навейшая гісторыя” ад 14 арганізацыяў. Па словах дырэктара кінатэатра “Чырвоная зорка” Людзмілы Ганчарук, пяпярэднюю аплату прагляда гарантуюць 20 калектываў. А дырэктар кінатэатра “Усход” Галіна Захарчэня паведаміла, што сярод жадаючых паглядзець “Навейшую гісторыю” ёсць таксама калектыў прадпрыемства “Пахавальнае бюро”.