1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Навошта палякі вывучаюць беларускую мову?

Вольга Класкоўская

Большасць польскіх студэнтаў прызнаюцца, што вывучэнне беларускай мовы для іх хутчэй хоббі, экзотыка. Наўрад ці яны змогуць рэалізаваць атрыманыя веды на практыцы.

https://p.dw.com/p/7gHF
Фото: AP

Каб стаць студэнтам кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, трэба вытрымаць конкурс – лічба маладых палякаў, што жадаюць прафесійна вывучаць беларускую мову, перавышае колькасць месцаў у ВНУ. Для параўнання: у суседняй Расіі, з якой Беларусь ужо некалькі гадоў імкнецца пабудаваць “братэрскую дзяржаву”, няма ніводнай вышэйшай навучальнай установы, дзе б вывучалася беларуская мова.

І ўсё ж большасць студэнтаў прызнаюцца, што вывучэнне беларускай мовы для іх хутчэй хобі, экзотыка. І наўрад ці яны змогуць рэалізаваць атрыманыя веды на практыцы. Ва ўсялякім разе ў бліжэйшы час.

Так навошта ж польская моладзь пяць гадоў прысвячае вывучэнню мовы, якая і ў Беларусі, мякка кажучы, знаходзіцца ў досыць няпэўнай сітуацыі і не з'яўляецца мовай міжнародных зносінаў?

(Студэнт:)

Беларуская мова для палякаў больш экзатычная, чым іспанская ці грэцкая!. Многія студэнты толькі ўжо пасля паступлення на беларускую філалогію даведваюцца пра стан мовы ў самой Беларусі – і многіх гэта здзіўляе.

У той жа час, паводле словаў польскіх студэнтаў, жаданне вывучаць беларускую мову, гісторыю, літаратуру і культуру Беларусі ад гэтага робіцца яшчэ больш моцным. Як гавораць маладыя людзі, сёння ў Еўропе лічыцца прыкметай добрага тону – валодаць дзвума замежнымі мовамі – англійскай і ўсходнеславянскай.

Разам з тым, мала ў каго з выпускнікоў атрымліваецца ўладкавацца згодна спецыяльнасці . Маладзёны кажуць на гэты конт: час беларускай мовы яшчэ надыдзе. “Інакш і быць не можа, бо Беларусь – еўрапейская краіна з вялікай будучыняй”, -- аптымістычна падсумоўваюць студэнты.

(Студэнт:)

Будучыня ў беларускай мовы, безумоўна, ёсць. Я ўжо больш за чатыры гады вандрую па Беларусі і бачу, як мяняецца стаўленне саміх беларусаў да сваёй мовы – у лепшы бок.

(Студент:)

„Адрозненне любой нацыі ад іншых народаў менавіта ў мове, культуры. І гэта няпраўда, што беларуская мова мёртвая. Мова, на якой стваралі Купала, Багдановіч, на якой размаўляе беларуская эліта, моладзь, мае вялікія перспектывы. Я ў гэтым цвёрда перакананы“.

Гэткай жа думкі, гледзячы па ўсім, прытрымліваюцца і на польскай тэлевізіі. Першы канал тэлебачання (ТВП1) разам з галоўным выпукам навінаў пачаў трансляраваць і беларускі пераклад блока навінаў. Як адзначаюць супрацоўнікі тэлеканала, такое рашэнне выклікана жаданнем даць беларускім гледачам магчымасць атрымаць незалежную інфармацыю.