1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Міністр замежных справаў Бельгіі заклікаў Беларусь запрасіць міжнародных назіральнікаў

https://p.dw.com/p/7mN8

12 студзеня міністр замежных справаў Бельгіі Карал де Гухт заклікаў Беларусь накіраваць Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ запрашэнне для арганізацыі назірання за презідэнскімі выбарами. Гэтую заяву ён зрабіў у Вене падчас свайго выступу ў якасці старшыні АБСЕ у 2006 годзе.

Дэ Гухт падкрэсліў "трэпяткое стаўленне" дзяржаваў-сябраў АБСЕ да працэдуры назірання за выбарами. Паводле кіраўніка Міністэрства замежных справаў Бельгіі, у абавязак сяброў гэтай арганизацыі ўваходзіць "поўнае – і сваечасовае – выкарыстоўванне інструментаў, якія былі створаныя для забеспячення празрыстасці і даступнасці".

Варта заўважыць, што прадстаўнік МЗС Беларусі сёння заявіў пра тое, што Беларусь плануе запрасіць міжнародных назіральнікаў. Цяпер знешнепалітычнае ведамства разлядае прапановы, якія паступілі ад міжнародных арганізацыяў.