Мінская канферэнцыя Інтэрполу пад пагрозаю зрыву
16 мая 2006 г.Реклама
З 46 еўрапейскіх краінаў-сябраў Інтэрполу толькі 11 пацвердзілі свой удзел у рэгіянальнай канферэнцыі Інтэрполу, якая пройдзе ў Мінску 17-18 траўня. Пра гэта заявіў генеральны сакратар арганізацыі Рональд Нобл. Пра намер Еўразвязу ігнараваць гэтую канферэнцыю напярэдадні паведаміў рэпрэзентант Еўрапейскай Камісіі. Гэтае рашэнне прынятае ў кантэксце еўрапейскай палітыкі, накіраванай на ізаляванне кіраўніцтва Беларусі. У выніку чатыры еўрапейскія віцэ-прэзідэнты Інтэрполу, якія з'яўляюцца грамадзянамі дзяржаваў Еўразвязу, не будуць браць удзелу ў мерапрыемстве.