Міжнародны парламенцкі саюз зноў разгледзіць справу Віктара Ганчара
26 апреля 2006 г.Реклама
На наступнай сесіі Камітэту па правах парламентароў Міжнароднага парламенцкага саюзу, якая пройдзе 7 – 11 траўня ў Найробі (Кенія), зноў будуць разглядаць справу Віктара Ганчара. На мінулай сесіі Камітэту ў студзені бягучага году па справе Ганчара была прынятая адмысловая рэзалюцыя. Камітэт шкадуе, што беларускія ўлады не рэагуюць на пастаянна дасыланыя запыты з нагоды дзеянняў, прадпрыманых КДБ, у адказ на запыт ад сваякоў зніклых пра ролю палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі ў справе знікнення лідэраў апазіцыі.