Міжнародная Амністыя будзе назіраць за справай Аляксандра Казуліна
26 июня 2006 г.Прадстаўнікі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, уключна з ягонай жонкай Ірынай, правялі ў Лондане перамовы з прадстаўнікамі цэнтральнага офіса міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя” (Amnesty International). У час сустрэчы прадстаўнікі Казуліна прапанавалі міжнародным экспертам даць свае прававыя ацэнкі дзеянням уладаў Беларусі пад час прэзідэнцкай кампаніі 2006года. Праваабаронцы абяцалі падрыхтаваць зварот на адрас урада Беларусі і генеральнай пракуратуры, а таксама накіраваць словы падтрымкі непасрэдна самому Казуліну. Нагадайма, што крымінальная справа датычна былога рэктара БДУ была ўзбуджаная па артыкулах за злоснае хуліганства і за арганізацыю групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.