1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

МЗС Канады патрабуе ад беларускіх уладаў вызвалення канадыйскага журналіста

https://p.dw.com/p/8Afz

Міністр замежных справаў Канады Пітэр МакКей запатрабаваў тэрміновага вызвалення канадыйскага журналіста газеты “Ля Прэс” Фрэдэрыка Левуа, зняволенага ў Беларусі. МакКей сустрэўся з беларускім амбасадарам у Канадзе і запатрабаваў, каб Левуа вызвалілі і дазволілі пакінуць краіну. 22-гадовы Фрэдэрык Левуа быў затрыманы ў пятніцу "пад час асвятлення антыўрадавых пратэстаў у Мінску". Міністр МакКей абмеркаваў з беларускім амбасадарам тэму прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У пісьмовай заяве МЗС Канады гаворыцца, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства выказаў "асуджэнне Канадаю поўнага інгаравання дэмакратычных прынцыпаў пад час выбараў 19 сакавіка". "Гэта былі выбары несвабодныя і несправядлівыя", - гаворыцца ў заяве. Пітэр МакКей таксама заявіў, што Канада абмяжуе свае афіцыйныя дачыненні з Беларуссю сферай консульскіх дачыненняў, якія тычацца толькі правоў чалавека і міжнароднай бяспекі.