1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Медычныя паслугі ў Беларусі падаражэюць на 18 адсоткаў

https://p.dw.com/p/7m1j

З 15 студзеня набывае сілу Указ прэзідэнта “Аб вызваленні ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасьць абаротаў па рэалізацыі медычных паслугаў”. З-га траўня 2003 году, згодна з пастановай Саўміну, усе платныя паслугі, незалежна ад формы ўласнасці медычнай ўстановы, падаткам на дабаўленую вартасць не абкладаліся. Цяпер, згодна з новым Указам прэзідэнта, падаткам не будзе абкладацца толькі “медычна-сацыяльная дапамога па даглядзе за хворымі пры стацыянарным лекаванні”. Паводле дакументу, “такія паслугі аказваюцца выключна дзяржаўнымі ўстановамі толькі асобам сталага веку, доўгажыхарам, інвалідам з хранічнымі захворваннямі”. Усім астатнім давядзецца плаціць падатак. Такім чынам, усе платныя медычныя паслугі і ў дзяржаўных установах, і ў прыватных цэнтрах за кошт дадатковага падаткаабкладаньня павысяцца прыкладна на 18 адсоткаў.