Македонія далучылася да санкцыяў ЕЗ супраць беларускіх уладаў
21 июля 2006 г.Реклама
Македонія далучылася да санкцыяў Еўразвязу ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва і стала дзесятай еўрапейскай краінай па-за гэтай арганізацыяй, якая асудзіла фальсіфікацыі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння ў часе прэзідэнцкіх выбараў. Македонія таксама негатыўна ацаніла брутальныя дзеянні ўладаў датычна мірных дэманстрантаў. Нагадайма, што акрамя краінаў Еўразвязу ў падтрымку візавых і фінансавых санкцыяў ужо выступілі ўрады Альбаніі, Баўгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ісляндыі, Ліхтэнштэйна, Румыніі, Нарвегіі, Сербіі і Харватыі.