1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Магілёўскія дэмакраты здавацца не збіраюцца

Аляксандр Буракоў14 июля 2008 г.

Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў вылучыла 18 сваіх прадстаўнікоў у склад 14 акруговых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў парламенту.

https://p.dw.com/p/EcHA
Фото: dpa

Прэзідыюму абласнога Савету дэпутатаў накіраваная адмысловая заява, у якой прадстаўнікі палітычных партыяў запатрабавалі сваёй прысутнасці пры абмеркаванні вылучэнцаў. Апазіцыянеры сцвярджаюць, што жадаючых паўдзельчаць у працы акруговых камісіяў болей, чым саміх камісіяў.

Рыхтуецца сур’ёзна

Да будучых парламенцкіх выбараў Магілёўская Абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў рыхтуецца сур’ёзна. У адрозненне ад папярэдніх кампаніяў, вылучэнцы гэтым разам падбіраліся адмыслова — прафесар Валер Беразіенка, дэпутат гарсавету, кандыдыт навук Аляксандар Агееў, дацэнт Універсітэта харчавання, кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін, кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі, былы старшыня Слаўгарадскага гарсавету, сябра Саюзу пісьменнікаў Фелікс Шкірманкоў – гэты спіс можна працягваць далей, большая палова – людзі вядомыя на Магілёўшчыне.

Што датычна іх партыйнай прыналежнасці, то адказны ў кааліцыі за працу акруговых выбарчых камісіяў – кіраўнік абласной арганізацыі БНФ Рыгор Кастусёў выклаў наступны расклад: “Ад Партыі БНФ вылучаныя пяць чалавек, ад Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” – шэсць чалавек, ад БСДП “Грамада” – адзін чалавек, ад ПКБ – два, незарэгістраваная Партыя працы шляхам збору подпісаў вылучае дзвух чалавек і АГП – 2”.

Патрапілі толькі двое

У дадатак да партыйных пратаколаў, паводле якіх апазыцыйныя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі, некаторыя партыйныя структуры збіралі па акругах і подпісы. Гэта перастрахоўка, каб усе намаганні не прайшлі дарэмна.

Па неафіцыйных звестках сумеснае паседжанне Прэзыдыюму абласнога савету дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкаму, што зацвярджае склады камісіяў, мусіла адбыцца ў 14 ліпеня, а 9-ай гадзіне раніцы. Аднак, паводле спадара Кастусёва мясцовыя дэмакраты добра ведаюць норавы мясцовай улады:

“Я падаў афіцыйную заяву ў прэзыдыюм абласнога савету дэпутатаў з тым, каб нас запрасілі на сумеснае паседжанне абласнога савета і выканаўчага камітэта. Мы не ведаем, калі яно адбудзецца. Але бывала ўсякае. Раней было такое, што нас запрашалі на гэты дзень, але яны кажуць: “ой, выбачайце, мы вырашылі правесці раней…” І нас ставілі перад фактам, што ўжо камісіі сфармаваныя. Былі такія выпадкі.”

Нажаль, усе апасенні мясцовых дэмакратаў спраўдзіліся. Апоўдні 14 ліпеня стала вядома, што ўлады ўжо мелі гатовыя спісы сябраў акруговых выбарчых камісіяў. З 18 апазіцыйных вылучэнцаў туды патрапілі толькі двое. Паседжанне прэзідыюму доўжылася не болей за 20 хвілінаў. Патрапіць на яго ўдалося лідару мясцовых камуністаў Валеру Беразіенка:

“Согласно тем намёткам, которые были, включили только двух представителей оппозиционных партий. Выступил председатель, и сказал “да, мы подготовили списки, и эти списки уже находятся в руках членов соответствующих заседаний”. Они имели эти, списки, а мы – нет. В Могилёвской области, в стольких комиссиях присутствует всего два представителя оппозиционных партий.”

Тым не менш, магілёўскія дэмакраты здавацца не збіраюцца. Наступны перадвыбарчы этап – рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Усе Аб’яднаныя дэмсілы ў бліжэйшы час сканцэнтруюцца на вырашэнні менавіта гэтай праблемы.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще