1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Магілёўскія дэмакраты будуць на выбарах канкураваць між сабой

Аляксандар Буракоў21 августа 2008 г.

У Магілёве дэмакратычныя актывісты падсумавалі першыя вынікі ўдзелу ў парламенцкай кампаніі. З 24 ініцыятыўных групаў подпісы здолелі здаць толькі 20. Таксама высвятлілася, што дэмакраты ідуць на выбары дзвюма калонамі.

https://p.dw.com/p/F2Vp
Фото: Bilderbox

У Магілёве на фінішную прамую выйшлі не ўсе. Чатыры прэтэндэнты не вытрымалі ціску з боку сілавых органаў. Пра тое, як прахадзіў збор подпісаў распавёў кіраўнік абласной арганізацыі БНФ Рыгор Кастусёў, ён першым зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, і адпаведна, мае пасведчанне за №1:

“З боку сілавых структураў праблемаў было вельмі шмат. Да Барыса Вырвіча – гэта кіраўнік маёй ініцыцятыўнай групы, неаднаразова наведваліся і супрацоўнікі міліцыі, і супрацоўнікі КДБ. І нават бралі на аналіз сліну і адбіткі пальцаў менавіта ў момант збору подпісаў. Акрамя таго, мяне запрашаў на размову падпалкоўнік міліцыі са Шклоўскага РАУС Піменаў Аляксандар – з прапановай, каб я прыйшоў і здаў адбіткі пальцаў і сліну. Ён мне паказаў афіцыйны ліст, які прыйшоў з Магілёўскага аблупраўлення МУС, загад зрабіць такія рэчы са мной”.

Двума рознымі калонамі

Аднак ціск з боку ўладаў – не адзіная праблема для мясцовых дэмакратаў. Высветлілася, што магілёўцы ідуць на выбары двума рознымі калонамі. Кіраўнік выбарчага штаба Магілёўскай кааліцыі Юрый Новікаў не хавае таго, што дэ-факта падзел існуе:

“Дваццаць прэтэндэнтаў у кандыдаты, сярод іх: два сябра Партыі БНФ, два сябра АГП, адзін сябра партыі БСДП “Грамада”, і 15 беспартыйных кандыдатаў. Калі глядзець у такім ракурсе, колькі сябраў вылучана ад АДС, і колькі ад кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, то тут расклад такі: 9 чалавек – гэта так званыя, “адзіныя” кандыдаты ад АДС на 13 акругаў па Магілёўскай вобласці, і 11 чалавек – гэта прадстаўнікі кампаніі “”Еўрапейская Беларусь”.

Дэмакраты сумняваюцца ў сваіх сілах?

Разыходжаньне ў падыходах да тактыкі выбараў выявіліся практычна адразу з іх абвяшчэннем. Каардынатар Магілёўскай кааліцыі грамадска-палітычных сілаў Аляксандар Сілкоў жорстка крытыкуе прапанову Палітсавета АДС выбіраць “адзінага” кандыдата дый рыхтуецца ўжо да другога тура выбараў:

“Многие наши лидеры демократии, которые находятся наверху, к сожалению, очень рано поверили, что они стали очень большими и значимыми людьми. Это самая непростительная ошибка: один округ – один кандидат. Непростительная! Потому что будет два тура, главная цель сейчас – представителю власти не дать победить в первом туре, а во второй тур будут выходить уже наши люди. Хотим мы или не хотим, демократы, которые шли разными колоннами, хоть пошли с людьми разговаривать – вот это и есть работа. И ещё другой момент, может быть самый страшный, но нужно признаваться – если бы сейчас проводились честные, демократические выборы, то я не уверен, что мы победили бы в 50% участков”.

На ўзроўні вобласці супярэчнасцяў няма

Магілёўцы рухаюцца наперад сваім шляхам. Толькі пасля рэгістрацыі кандыдатаў плануецца правядзенне адмысловага паседжання, дзе магчыма частка дэмакратычных актывістаў адмовіцца ад далейшай барацьбы на карысць сваіх калегаў – толькі такім чынам, могуць з’явіцца “адзіныя” кандыдаты. А што датычна непаразуменняў, то яны існуюць толькі ў мінскіх офісах палітычных партыяў. Юрый Новікаў кажа, што на ўзроўні вобласці ніякіх праблемаў няма:

“Гэта не ад нас залежыць. Усе мы належым да пэўных палітычных структур, але ў маштабах Магілёўскай вобласці ў нас няма ніякіх супярэчнасцяў. Мы працуем усе разам, і я лічу, што тактыка, абраная Магілёўскай абласной кааліцыяй, сябе цалкам апраўдала”.