1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лідэры апазіцыі выйдуць на волю 11 – 12 траўня

9 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8S88

11 і 12 траўня са спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна ў Мінску выйдуць на волю лідэры дэмакратычнага руху, асуджаныя за правядзенне мітынгу ў часе “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка. У чацвер, 11 траўня, на волю мусяць выйсці першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і старшыня Партыі Беларускага народнага фронту Вінцук Вячорка. На наступны дзень акрэсцінскія муры пакінуць прафсаюзны лідэр Аляксандр Бухвостаў, сустаршыня “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч і лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Сустракаць палітыкаў будуць сваякі, сябры, знаёмыя, паплечнікі.