Лідэраў беларускай апазіцыі расслялілі ў асобныя камеры
1 мая 2006 г.Реклама
Кіраўнікоў беларускай апазіцыі, асуджаных да адміністратыўнага арышту за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, расслялілі па асобных камерах ізалятара часовага ўтрымання. Ранней лідэра аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, старшыню Партыі Беларускага народнага фронту Вінцука Вячорку, кіраўніка прафсаюзу працаўнікоў радыёэлкетроннай прамысловасці Беларусі Аляксандра Бухвостава, якія атрымалі па 15 сутак арышту, а таксама лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, асуджанага на 14 сутак, ад 27 красавіка трымалі ў адным пакоі. Прычыны рассялення вязням не паведамілі.