Лідэрамі апазіцыі заняліся фінансавыя органы
14 июля 2008 г.Ні Анатоль Лябедзька, ні Зміцер Дашкевіч у Камітэт фінансавых расследаванняў не пайшлі. Вось што DW-WORLD распавёў з гэтай нагоды лідэр “Маладога фронту”:
“Гэты выклік стаіць у шэрагу тых рэпрэсіўных метадаў, з дапамогаю якіх улада цяпер пераследуе актывістаў дэмакратычнага руху. Мяркую, што паступіла нейкая разнарадка з Камітэту дзяржаўнай бяспекі кантраляваць, правяраць, запалохваць увесь час, трымаць у нейкім напружанні. Я, натуральна, не пайшоў, таму што не вяду ніякай супрацьпраўнай дзейнасці, а таксама супрацьпраўнай дзейнасці фінансавай, гэта першае. А па-другое, у мяне вісіць завочны арышт, і гэты выклік мог бы быць падставаю майго зняволення. Відавочна адно, што аўтарытарная рэпрэсіўная машына Лукашэнкі можа развівацца толькі ў адным накірунку – ўсё большага і большага падаўлення праяваў свабодаў і іншадумства”.