Латвія будзе рэпрэзентаваць Еўразвяз у Беларусі
Реклама
Латвіі прапанавана рэпрэзентаваць Еўрапейскі Звяз у Беларусі ў першым паўгоддзі 2006 году. Такое рашэнне прыняў сакратарыят Рады ЕЗ. Паводле міністра замежных справаў Латвіі Артыса Пабрыкса, гэта ёсць сведчаннем высокай адзнакі латвійскай дыпламатыі і яшчэ адная магчымасць для краіны засведчыць сябе ў ЕЗ і ў міжнароднай палітыцы. Латвійскім прадстаўнікам давядзецца інфармаваць структуры Еўразвязу пра адбыванае ў Беларусі, рэпрэзентаваць тут інтарэсы ЕЗ і каардынаваць адпаведнае ўзаемадзеянне партнёраў па Еўразвязе, а таксама інфармаваць структуры ў Беларусі пра прынятыя рашэнні Еўразвязу. Дагэтуль Еўразвяз у Беларусі рэпрэзентавала Вялікабрытанія.