Латвійскі МЗС вітае рашэнне аб вызваленні Міхаіла Марыніча
13 апреля 2006 г.Кіраўнік латвійскага знешнепалітычнага ведамства Арціс Пабрыкс вітаў рашэнне беларускіх уладаў датэрмінова вызваліць былога амбасадара Беларусі ў Латвіі Міхаіла Марыніча. Пра гэта паведаміла пасольства Латвіі ў Мінску. Паводле Пабрыкса, Марыніч «з'яўляўся самым вядомым палітычным вязнем Беларусі, за вызваленне якога рэгулярна выступала Латвія, а таксама іншыя краіны да інстытуцыі Еўрапейскага Звязу». «Латвія як краіна-сусед заўжды жадала бачыць Беларусь як дэмакратычную, стабільную і квітнеючую дзяржаву», - гаворыцца ў пасланні галавы латвійскага МЗС. «Латвія і Еўразвяз у цэлым лічаць, што стасункі з Беларуссю магчыма палепшыць, калі тая дакажа гатовасць пачаць ажыццяўленне дэмакратычных пераменаў і выконваць правы чалавека. Мы шчыра спадзяемся, што вызваленне Міхаіла Марыніча ёсць крокам у дадзеным накірунку», - заявіў Арціс Пабрыкс.