Кіраўніцтва Беларусі супраць прызначэння спецдакладчыка ААН па Беларусі
1 июня 2006 г.Реклама
Беларускі бок «лічыць неправамерным прызначэнне адмысловага дакладчыка па Беларусі ў рамках Рады па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў», - заявіў у Мінску «Інтэрфаксу» намеснік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак. «Пытанне не ў персаналіі спецдакладчыка, не ў Адрыяне Севярыне, пытанне ў мэтазгоднасці і правамернасці прымянення такой працэдуры ў дачыненні да Беларусі», - адзначыў Гайсёнак. Намеснік міністра замежных справаў падкрэсліў, што беларускі бок мае намер абмеркаваць гэтае пытанне пасля таго, як будзе сфармаваная структура і вызначаныя функцыі Рады па правам чалавека ААН.