1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Консулы Польшчы: "20 гадзінаў нас трымалі на беларускай мяжы і не тлумачылі прычынаў"

Ларыса Новікава

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні сёння працягвала сваю працу ў звычайным рэжыме. А ўчора МЗС Польшчы прыпыніў выдачу візаў у консульстве

https://p.dw.com/p/8AgG

, бо беларускія памежнікі цягам 20 гадзінаў утрымлівалі на памежным пераходзе "Брузгі" віцэ-консула Янаша Дамброўскага і Генеральнага консула Анджэя Крэнтоўскага.

У нядзелю ўвечары віцэ-консул Януш Дамброўскі вяртаўся з Польшчы на працу ў Гродна. На беларускім боку ягоны аўтамабіль быў заблакаваны дзвюма машынамі. Яго атачылі памежнікі і людзі ў цывільным, якія запатрабавалі прадставіць машыну і асабістыя рэчы да даглядання. Віцэ-консул адмовіўся. Ён спаслаўся на Венскую канвенцыю 1961 года, якая гарантуе дыпламатычную недатыкальнасць. Інцыдэнт здымалі 5 тэлекамер, адна з якіх мела прыналежнасць да Беларускага тэлебачання.

Каб высветліць абставіны, на пераход «Брузгі» з Гродна тэрмінова прыехаў Генеральны консул Польшчы Анджэй Крэнтоўскі, але яго таксама затрымалі. «Нас не ўпусцілі ў Беларусь і не дазвалялі паехаць у Польшчу. Нам забаранілі кантакты з супрацоўнікамі консульства і напрацягу 20 гадзін далі магчымасць з”есці толькі канапку з гарбатай, а да прыбіральні мы хадзілі ў суправаджэнні афіцэра-памежніка», - паведаміў «Нямецкай хвалі» віце-консул Януш Дамброўскі. Абодва консула правялі ноч у аўтамабілях.

Польскім дыпламатам далі дазвол паехаць у Польшчу толькі ў 5 гадзін увечары ў панядзелак. А праз некаторы час яны без усялякіх праблемаў прыехалі на тэрыторыю Беларусі.

Рэакцыя Варшавы была імгненнай. Як паведаміла польскае інфармацыйнае агенцтва ПАП, прэмьер-міністр Польшчы Казімеж Марцынкевіч заявіў, што польскі МЗС прыняў рашэнне аб увядзенні санкцый у адносінах да Беларусі ў сувязі з незаконным затрыманнем на мяже польскіх дыпламатаў. Старшыня польскага ўраду назваў скандальным рашэнне беларускіх судоў аб пакараннях грамадзян Польшчы у Мінску, дзе на 15 дзён арышта асуджаны былы пасол Польшчы Марыюш Машкевіч і на 10 дзён карэспандэнтка «Газэты выборчай» Вераніка Самалінская, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынге.

Акрамя таго, МЗС Польшчы абвесціў аб абмяжаванні візавага рэжыму ў адносінах да асобаў, якія, як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, «з”яўляюцца адказнымі за фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта Беларусі, а таксама за пераслед апазіцыі». У той жа час польскі МЗС падкрэслівае, што Польшча застаецца адкрытай для кантактаў з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.