1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Процесс пошел...

14 ноября 2008 г.

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч у пятніцу ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да намесніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра.

https://p.dw.com/p/Futr
Фото: AP

Гэта адбылося пасля “разносу”, учыненага напярэдадні прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам на нарадзе, прысвечанай барацьбе з карупцыяй. Справа ўзбуджана па частцы 2 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу (злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі ў карысных мэтах ці з асабістай зацікаўленасці). Санкцыя гэтага артыкула КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 4 гадоў.

Сітуацыю DW-RADIO пракаментаваў палітолаг Уладзімір Падгол.

“Назавіце мне краіну, дзе было б адначасова зняццё першага намесніка генеральнага пракурора, пракурора вобласці – у дадзеным выпадку пракурора Мінскай вобласці Снегіра, двух намеснікаў міністра ўнутраных справаў, і яшчэ цэлая абойма з Міністэрства абароны, яшчэ дзесятак чалавек з Міністэрства ўнутраных справаў. Вы не назавеце ніводнай краіны ў свеце, дзе такое адбылося б аднамомантна. Больш за тое, я адзначу, што гэта прэзентацыя толькі першага тура – сілавыя структуры. І гэтыя зняцці будуць абсалютна па ўсіх галінах, як сказаў Лукашэнка. Таму ён адкрытым тэкстам заявіў, што мы прыступаем да лібералізацыі і прыватызацыі, гэта значыць, што вялікія прадпрыемствы, вялікія кавалкі ўласнасці пойдуць у прыватныя рукі, і Лукашэнка, вельмі добра ведаючы сваё чынавенства, напалоханы тым, што гэтыя кавалкі трапяць у іхныя рукі. Прычым, трапяць без грошай – бюджэт не атрымае грошай, а ён сам апынецца каля разбітага карыта. Гэта ўсё заяўлена адкрытым тэкстам”. (гк)