Каманда БНФ – пераможца «Кубку свободы»
У спаборніцтве ўзялі ўдзел пяць каманд – Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнае партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай асацыяцыі журналістаў, чый варатар Аляксандр Старыкевіч быў прызнаны лепшым брамнікам спаборніцтваў. Вось што распавёў DW-RADIO пра турнір адзін з яго заснавальнікаў, старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
«Гэта турнір, які прайшоў праз тысячагоддзі, таму што пачынаўся ён у мінулым тысячагоддзі, а працягваецца зараз. Гэта сведчыць пра тое, што ёсць трывалы падмурак і ён стаіць на двух кітах: гэта асоба Генадзя Карпенкі, палітыка, якога мы яшчэ будзем узгадваць і імем якога яшчэ будуць названыя вуліцы, як мінімум, у Мінску і Маладзечне, а другое – гэта Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі. Гэта тое, што прыдае моц і характар гэтаму турніру. Мяняюцца чэмпіёны, мяняюцца людзі, удзельнікі, каманды, а вось тое, што закладзена ў падмурак, застаецца нязменным.
Спачатку трунір з’явіўся па ініцыятыве Асацыяцыі маладых палітыкаў і быў толькі прывязаны да даты прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці, а ўжо пасля таго, як сышоў Генадзь Карпенка, арганізацыя вырашыла персаніфікаваць турнір і надаць яму імя Карпенкі. Ужо дванаццаць гадоў людзі прыходзяць, чакаюць гэты турнір, калі надыходзіць лета, яны пытаюць, калі ён будзе, і прыходзяць з задавальненнем. І гэта тое рысталішча, дзе апазіцыя змагаецца адзін з адным. Так мы ў каліцыі, а вось сёння гулялі адзін супраць аднаго. Усе жывыя-здаровыя, значыць, гульня была карэктная. І прыз за прыстойную гульню можна даваць усім удзельнікам турніру».