1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

За год колькасць зарэгістраваных газетаў скарацілася на 36

https://p.dw.com/p/7nOM

Па звестках грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", сёння можна налічыць каля 30 беларускіх грамадска-палітычных выданняў, сярод заснавальнікаў якіх няма дзяржаўных органаў. Яны працягваюць з рознай перыядычнасцю выходзіць і з больш чым тысячы зарэгістраваных тым альбо іншым спосабам трапляць да чытача. Больш за 20 з іх працуюць у рэгіёнах. Па апошніх падліках, прыкладны тыднёвы наклад усіх гэтых выданняў разам складае каля 250 тыс. асобнікаў. Толькі за апошнія два месяцы 2005 г. друкаваных выданняў у Беларусі стала менш на 70, у тым ліку газет - на 22, а за год колькасць зарэгістраваных газетаў скарацілася на 36.