Закінутыя вясковыя хаты падлягаюць зносу
23 июня 2006 г.Реклама
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 70, згодна з якім да 1 ліпеня сельскія Саветы мусяць скласці рэестр бесгаспадарных, закінутых дамоў у вёсках. Уласнікі, якія стала не жывуць у сельскіх хатах, павінныя вызначыцца: альбо яны будуць даглядаць дом і навакольную тэрыторыю, альбо прададуць хату. Інакш лёс трухлявых пустуючых дамоў будуць вызначаць адмысловыя камісіі для навядзення парадку ў населеных пунктах. Калі хата вельмі старая і занядбаная, яе знясуць.