Журналіст радыё “Рацыя” затрыманы пры перавозе газеты “Народны кантроль”.
31 марта 2006 г.Реклама
Учора позна ўвечары журналіст радыё “Рацыя” Вадзім Баршчэўскі і ягоны сын Алег былі затрыманы ў 100 км ад Воршы прадстаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. Першапачаткова прэтэнзіі тычыліся нібыта перабітага нумару кузава машыны. Аднак ужо ў аддзяленні міліцыі пры вобшуку машыны, які доўжыўся да 3-й гадзіны раніцы, былі знойдзены 25 тысяч асобнікаў выдання “Народны кантроль”. Журналіст Вадзім Баршчэўскі лічыць, што менавіта за газетай і палявалі праваахоўчыя органы. На бацьку і сына Баршчэўскіх быў складзены адміністратыўны пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных звестак.