1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

“Еўрапейская кааліцыя” не падтрымлівае ідэю правядзення новага Кангрэсу дэмсілаў

https://p.dw.com/p/8b5p

Чальцы Каардынацыйнага камітэту “Еўрапейскай кааліцыі” падсумавалі вынікі выбарчай кампаніі і зацвердзілі план стратэгіі на найбліжэйшы час. Паседжанне прайшло ў Баранавічах, дзе адбывае пакаранне абмежаваннем волі лідэр аб’яднання Мікалай Статкевіч. Удзельнікі нарады падрабязна прааналізавалі дзеянні апазіцыі і сітуацыю ў краіне ў часе выбарчай кампаніі. Паводле Статкевіча, “цяпер апазіцыя не можа прыняць агульную стратэгію, бо беларуская сітуацыя шмат у чым залежыць ад паводзінаў Расіі, а сітуацыя можа праясніцца не раней за восень”. “Аднак, ужо зараз трэба шукаць элементы новай стратэгіі”, - мяркуе лідэр “Еўрапейскай кааліцыі”. На паседжанні было прынятае рашэнне аднавіць кампанію “Беларусь – у адзіную Еўропу”, мэтаю якой ёсць прапаганда еўрапейскіх каштоўнасцяў у Беларусі. Таксама ўўдзельнікі выказаліся супраць правядзення новага Кангрэсу дэмакратычных сілаў, паколькі, на іх думку, кангрэс цяпер можа стацца падставай канфлікту альбо расколу дэмсілаў.