1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Еўрапейская кааліцыя" заклікае ўлады да замірэння

23 декабря 2008 г.

Лідэры "Еўрапейскай кааліцыі" прапануюць уладам памірыцца з мэтай сумеснага змагання з эканамічным крызісам і лібералізацыі ўсіх галінаў жыцця ў Беларусі.

https://p.dw.com/p/GLy2
Фото: Bilderbox

"Еўрапейская кааліцыя" прапануе беларускаму кіраўніцтву памірыцца з апазіцыяй і сумесна змагацца з крызісам, а таксама лібералізаваць усе галіны жыцця ў Беларусі.

Як адзначыў у інтэрв’ю Deutsche Welle каардынатар "Еўрапейскай кааліцыі" Мікалай Статкевіч, у прапанаваным кіраўніцтву краіны плане распісаны абавязацельствы ўладаў па дэмакратызацыі выбарчага і крымінальнага заканадаўства, умоваў працы сродкаў масавай інфармацыі, правядзення масавых акцый, прапановы па наданні нацынальнай сімволіцы статуса гістарычнай каштоўнасці.

"Еўрапейская кааліцыя", па словах Мікалая Статкевіча, таксама прапануе правесці ўвесну датэрміновыя выбары ў мясцовыя саветы паводле дэмакратычнага выбарчага заканадаўства з тым, каб мясцовыя саветы маглі кантраляваць працэс прыватызацыі.

"Мы ўзамен абавязуемся дапамагчы шукаць грошы, прызнаць прыватызацыю, даць імунітэт чыноўнікам, акрамя тых, хто вінаваты ў палітычных забойствах, - падкрэсліў палітык. – Мы лічым, што калі ва ўмовах крызіса ўлада не можа знайсці вялікія грошы на Захадзе, бо там яе імітацыя дэмакратыі не вельмі дзейнічае, то вельмі кепска, калі яна пачне, а яна гэта ўжо робіць, прадаваць нашу эканоміку і наш суверэнітэт на расійскія крэдыты. І таму мы лічым, што трэба паразумецца: беларусы павінныя памірыцца". (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме