1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Еўрапарламент прызнаў палітыку Еўразвязу дачынна Беларусі нездавальняючай

3 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/7w3u

У выніку дэбатаў па пытанні знешняй палітыкі бяспекі Еўрапейскага Звязу Еўрапейскі парламент выснаваў, што палітыка Еўразвязу дачынна Беларусі “не прынесла станоўчага выніку”. Еўрапаламент заклікаў да “ўзмацнення кантактаў з беларускім грамадствам” і выказаў надзею на “больш празрыстую і партнёрскую палітыку Расіі ў дачыненні агульных суседзяў”.


Раней старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту ў справах Беларусі Богдан Кліх звяртаўся ў Еўракамісію з просьбай патлумачыць вынікі тэндэру на вяшчанне на Беларусь, у якім перамагла нямецкая фірма "Media Consulta". Паводле Кліха, гэтая фірма – кансалтынгавая і не мае ніякага досведу ў арганізацыі тэле- і радыёвяшчання.