1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дзяржаўная незалежнасць Беларусі ёсць абсалютная каштоўнасць

4 сентября 2008 г.

У Мінску адбылася нарада прадстаўнікоў правай дэмакратычнай кааліцыі, на якой прысутнічалі лідэры аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, Партыі БНФ, “Маладога Фронту” і Руху “За Свабоду”.

https://p.dw.com/p/FBFG
Фото: AFP

На сходзе абмяркоўвалася пытанне каштоўнаснай асновы кааліцыйнага будаўніцтва. У выніку сустрэчы была прынята заява “Дзяржаўная незалежнасць Беларусі ёсць абсалютная каштоўнасць”. Пра хаду нарады і прычыны прыняцця згаданае заявы DW-RADIO распавёў сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

“Нарада лідэраў правых сілаў была выкліканая тым, што наспела неабходнасць абмеркаваць становішча пад час выбарчай кампаніі. Становішча ўсё больш крытычнае: рэжым не хоча праводзіць сапраўды справядлівыя і свабодныя выбары, адначасова вядзе перамовы з Захадам, адначасова ўзмацняецца ціск з Расіі, і ў гэтай сітуацыі пытанне яднання нацыянальных сілаў, пытанне незалежнасці паўстае як ніколі востра.

Яшчэ адной нагодай была заява, сфармуляваная Беларускім Народным Фронтам, якую адмовілася разглядаць Палітычная рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Стала зразумела, што ў АДС адказу на пагрозы незалежнасці няма. Таму мы сабраліся з фронтам, з Рухам “За свабоду”, з маладафронтаўцамі, вырашылі прыняць гэтую заяву і дамовіцца пра далейшае супрацоўніцтва і каардынацыю дзеянняў”.

Павел Севярынец удакладніў, якія пагрозы Беларусі існуюць сёння:

“У першую чаргу, расійская пагроза. Пасля дзеянняў Расіі на Каўказе і канфрантацыі з Еўропай стала зразумела, што Беларусь уваходзіць у небяспечную зону нароўні з Крымам, Малдовай, іншымі каўказскімі краінамі. Беларусь можа стаць мішэнню агрэсіі з боку Расіі. Па-другое, складаная сітуацыя ўнутры Беларусі, унутры беларускай апазіцыі. Унутры беларускай апазіцыі, у АДС на дадзены момант рэй вядуць прарасійскія сілы. І гэта пабуджае нас яднацца дзеля таго, каб лідэрства ў дэмакратычным руху належала ўсё ж такі сілам нацыянальным – незалежнікам”. (гк)