1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дазвольны штамп у пашпартах беларусаў плануецца адмяніць ад 31 снежня 2007 году

https://p.dw.com/p/8ZFT

Дазвольныя штампы ў пашпартах грамадзянаў Беларусі плануецца адмяніць ад 31 снежня 2007 году. Пра гэта “Інтэрфаксу” паведаміў намеснік ачольніка дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Анатоль Ланін. Урад Беларусі, паводле Ланіна, атрымаў адпаведныя даручэнні. Напярэдадні кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў заявіў журналістам, што цягам 2 – 3 гадоў у краіне будуць уведзеныя біяметрычныя пашпарты, тэрмін дзеяння якіх, згодна міжнароднай практыцы, роўны пяці гадам.