Гурт “Стары Ольса” прэзентаваў гераічны эпас ліцвінаў-беларусаў
9 апреля 2006 г.Реклама
Гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” прэзентаваў свой новы, ужо восьмы па ліку альбом. Ён мае назву “Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы”. Адметнасць новага альбому ў тым, што на ім прадстаўлены толькі арыгінальныя старадаўнія мелодыі і спяваюцца толькі арыгінальныя песні. “Гераічны эпас” – гэта музыка, прысвечаная легендарным героям і пераможным бітвам ліцвінаў-беларусаў XIII-XVII стагоддзяў. Да кожнага твора адмыслова падабраныя адпаведныя часу стварэння музычныя інструменты. Кіраўнік гурта Зміцер Сасноўскі перакананы, што альбом “Гераічны эпас” зацікавіць не толькі аматараў музыкі, але і гісторыі.