1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Грызлоў і Лаўроў заклікаюць Еўропу да дыялогу з афіцыйным Мінскам

29 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8XUh

Барыс Грызлоў і Сяргей Лаўроў заклікаюць Еўропу да дыялогу з афіцыйным Мінскам. З адпаведнымі прапановамі спікер Дзярждумы і міністр замежных справаў Расіі выступілі ў панядзелак на міні-сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Маскве. “Вырашаць праблемы можна выключна праз дыялог, а не праз ізаляцыю”, — сказаў Сяргей Лаўроў. Ён нагадаў нядаўні выпадак, калі спікер Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімір Канаплёў не змог удзельнічаць у паседжанні ПАРЕ таму, што трапіў у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвязу. “Гэта нельга прызнаць паспяховым прыкладам развязання пытання”, — заявіў расійскі міністар.