1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Групавы партрэт з Бабай Броняй"

Алена Данейка5 июля 2007 г.

Гэта назва зборніка пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Ўладзіміра Караткевіча. Яго прэзентацыя адбылася у музэі Максіма Багдановіча у рамках літаратурнай акцыі “Групавы партрэт з Караткевічам”.

https://p.dw.com/p/BCr1

Імпрэза “Групавы партрэт з Караткевічам” называецца так з некалькіх прычын:

“Па-першае, гэта кантамінацыя назвы конкурса, арганізаванага два гады таму Беларускім ПЭН Центрам – кокурса маладых літаратараў імя Караткевіча. І назвы кніжкі “Групавы партрэт з Бабай Броняй”, якая выйшла вынікам. Мы спалучылі класіка і асобу, акая імкліва набліжаецца да класіка ў беларускай літаратуры”, - тлумачыць Андрэй Хадановіч, укладальнік і рэдактар зборніка.

Ен дадае, што Караткевіч – гэта знакавае імя. Арганізатары конкурса не вагаліся, як яго назваць, і які акцэнт павінен там быць. Не дзіва, что над зборнікам:

“лунае дух Уладзімера Караткевіча, які не сароміўся часам быць хуліганам, дазваляць сабе вострае слова, ці быць шчырым, калі сытуацыя патрабавала быць шчырым”.

Что да скамой Бабы Броні, дык гэта зусім іншая інтрыга, гаворыць Хадановіч. Найбольш цікавыя рэчы ў беларускай прозе зараз адбываюцца дзесьці паміж падполлем і Інтэрнэтам -

“блогамі, якія есць формай цяперашняга падполля. Самыя жывыя рэчы - на мяжы правільнасці і няправільнасці, трасянкі і чагосьці нецэнзурнага. Але вельмі эмацыйна выбуховыя яны там існуюсь. Напрыклад, у ЖЖ-блогера Пістончыка – у свеце гэта акадэмічны абсалютна сурьезны паэт Сяргей Прылуцкі – які дазваляе сабе там шчыра і ад душы хуліганіць. Альбо Баба Броня”.

Дарэчы, Баба Броня – гэта малады чалавек. На думку Хадановіча, ен геніяльна ўваходзіць ў імідж старой вясковай бабулі, якая гаворыць не на трасянцы, не, але на сваім дыялекце. Яна аперуе самымі моднымі мадэрнымі і пост-мадэрнісцкімі паняццямі:

“Такі выбуховы небяспечны кактэль атрымліваецца”.

Што да зместу зборніка, то на думку літаратурнага крітыка Ганны Кісьліцынай, “існы месыдж кнігі – неабходнасць барацьбы Сапраўднасці супраць Сымуляцыі”. Паводле Андрэя Хадановіча “Дзевяць з палавінай начэй” Бабы Броні - гэта

“хуліганская любоўная проза, якой пазайздросцілі бы аўтары 1001 ночы арабскай. “Дзевяць з палавінай начэй”– беларускі рэчыцкі варыянт Шахрэзады на матэрыяле Другой сусветнай вайны, партызанскага і антыпартызанскага руху з гаўляйтэрам Кубе ў адной з галоўных ролей. Гаўляйтэр Кубэ слухае, як той арабскі цар Шахрыяр, сваю беларускую Шахрызаду, якая, ратуючы 46 габрэяў ў сваім падполлі ад Галакосту, расказвае новыя і новыя гісторыі. А кожная ноч адцягвае аднавяскоўцаў ад пакарання. Але гэта, барані Божа, не змагарскі пафасны твор, а наскрозь вяселы. Чытаючы – шчыра рагочаш”.

Акрамя Бабы Броні есць і групавы партрэт – каля 20 маладых таленавітых літаратараў і літаратарак. У асноўным - паэтаў, але таксама і аўтараў кароткай прозы. Зборнік аформлены дызайнерам Максімам Осіпавым, паводле малюнка мастака Андрэя Пакроўскага.

“Малюнак так і называецца “Баба Броня ратуе 46 габрэяў ад Галакосту”. На дальнім плане жырны кот, якога завут Галакост. 46 габрэяў маленькія. І вялізарная Баба Броня навісае над імі. І сваімі грудзьмі – у прамым сэнсе гэтага слова – спрычыняецца да беларускай талерантнасці і гуманізму”, - гаворыць Хадановіч.

Ен ліча, што гэтая кніжка – актуальная і цікавая. А пры пэўнай прамоцыі яна можа быць і моднай. Культуролаг Максім Жбанкоў кажа, что ў межах менавіта новай генерацыі беларуская літаратура пачынае адбывацца як з’ява актуальнай еўрапейскай культуры:

“І гэта тое, чаго раней не было і быць не магло. Зараз мы маем новую генерацыю вельмі адукаваной моладзі. Якая ведае шмат моў, цудоўна арыентуецца ў мастацкіх плынях, існуе па-за межамі традыцыйнага, нібыта правінцыйнага кантэксту”.

Рэдактары беларускіх выданняў, гаворыць Ганна Кісьліцына, любяць наракаць на тое, што нацыянальная літаратура страчвае чытача. У Антаніны Курдзя, вершы якой надрукаваны ў новым зборніку, больш аптымістычны погляд на рэчаіснасць. Яна сцвярджае, что маладыя літаратары адчуваюць сабе:

“вельмі добра”.

Францішак Корзун, магістрант Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта падзяліўся ўражаннямі ад імпрэзы:

“Перад табой праходзіць зрэз маладой паэзіі ў дыяпазоне ад лірыкі да хуліганства, гэта эмацыйную падпітку дае вельмі моцную”.

Увогуле гэтая імпрэза дае магчымасць ўявіць, чым насамрэч жыве малады літаратурны асяродак.