Гомельскія ўлады не дазволілі правесці акцыю да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы
22 апреля 2006 г.Реклама
Гомельскія ўлады не дазволілі дэмакратычным арганізацыям правесці 25 красавіка ў горадзе мітынг з нагоды 20-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Заяўку на правядзенне акцыі падавалі Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя камуністаў Беларуская. Паводле першага сакратара Гомельскага абкаму ПКБ Уладзіміра Сякеркі, падставаю для адмовы сталася адсутнасць у заяўцы пазначэнняў таго, якія захады будуць зробленыя арганізатарамі для забеспячэння парадку і медычнага кантролю ў часе правядзення масавага мерапрыемства. Раней, адзначыў Уладзімір Сякерка, такога ніколі не патрабавалася. Ён паведаміў, што арганізатары не будуць праводзіць несанкцыянаваны мітынг, а зладзяць у Гомелі, як і планавалася, канферэнцыю па чарнобыльскай праблематыцы.