1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Газета “Народная Воля” адзначае 11-годдзе

12 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8mkh

Газета “Народная Воля” гэтымі днямі адзначае 11-годдзе. Сваім галоўным дасягненнем рэдакцыя лічыць тое, што ўдалося захаваць незалежнае выданне і не згубіць чытачоў. Летась у кастрычніку спачатку прадпрыемства “Белпошта” выкінула газету з падпіснога каталогу, а потым “Белсаюздрук” адмовіўся яе распаўсюджваць праз сетку шапікаў. Рэдакцыі давялося хутка ствараць альтэрнатыўную сетку распаўсюду газеты. Сёлета ад пачатку году выйшла 113 нумароў. Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч сваю дзейнасць ацэньвае як штодзённае змаганне за існаванне газеты. Але, нягледзячы на ўсе складанасці, валанцёры і супрацоўнікі рэдакцыі з аптымізмам глядзяць у будучыню. Яны ўпэўненыя, што пасля таго, як прайшлі праз усе выпрабаванні, газета захаваецца.