1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Вугорскі ўніверсітэт прыме беларускіх студэнтаў

1 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Kxs

Цэнтральны эўрапейскі ўніверсітэт у сталіцы Вугоршчыны Будапешце прыняў рашэнне выдзеліць пяць месцаў і стыпендыі для беларускіх студэнтаў і аспірантаў, якія былі змушаныя перарваць навучанне па палітычных матывах. Гэта ўжо не першы ўніверсітэт Еўропы, які вырашыцў узяць да сябе студэнтаў, выключаных з беларускіх ВНУ за палітычную дзейнасць. Гэта ўнікальная магчымасць для рэпрэсаваных студэнтаў працягнуць сваю адукацыю ў сур'ёзнай навучальнай установе.