1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

БХК прэзентаваў выніковы даклад пра выбары прэзідэнта Беларусі

29 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8hLP

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднаннне “Беларускі Хельсінскі камітэт” прэзентаваў даклад “Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: вынікі незалежнага назірання”. Даклад займае больш за 100 старонак і змяшчае раздзелы з аналізам міжнародных абавязкаў Беларусі ў галіне правядзення выбараў, выбарчага заканадаўства, асаблівасцяў выбарчага працэсу 2006 году. У назіранні за выбарамі бралі ўдзел каля 300 прадстаўнікоў БХК, якія працавалі на тэрыторыі Мінску і ўсіх абласцей рэспублікі. Пры гэтым БХК ладзіў назіранне незалежна ад партыйных структураў і кааліцыяў. У прадмове да дакладу адзначаецца, што дзеянні ўлады значна зменшылі магчымасці назірання за выбарчым працэсам. Разам з тым, на падставе сабраных матэрыялаў, арганізацыя прыйшла да высновы, што выбары прайшлі з парушэннямі нормаў Канстытуцыі і іншых заканадаўчых актаў, што істотна паўплывала на вынікі галасавання.